Працаваць на парламенцкіх выбарах у Беларусі будуць больш чым 600 міжнародных назіральнікаў,паведаміла 24 жніўня на
Паводле яе слоў, каля 600 назіральнікаў будуць уваходзіць у місіі БДІПЧ АБСЕ і СНД, таксама ў якасці назіральнікаў будуць акрэдытаваныя прадстаўнікі Цэнтрвыбаркамаў розных краін і эксперты.
Па стане на 23 жніўня, Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 157 міжнародных назіральнікаў.105 з іх прадстаўляюць місію назіральнікаў ад СНД, 48 — БДІПЧ АБСЕ. Акрамя таго, тры чалавекі прадстаўляюць ЦВК Расіі, яшчэ адзін — ЦВК Малдовы.
Як паведаміла Ярмошына, з Цэнтрвыбаркама Украіны прыйшоў ліст з прабачэннямі аб тым, што яго прадстаўнікі не змогуць узяць удзел ў назіранні за выбарамі ў Беларусі ў сувязі з правядзеннем выбарчай кампаніі ў сябе ў краіне. А вось кіраўнік ЦВК Казахстана неафіцыйна пацвердзіў свой прыезд у Беларусь.
Кіраўнік беларускай ЦВК таксама паведаміла, што атрымала запрашэнне ўзяць удзел у назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Грузіі, якія пройдуць 1 кастрычніка.





