МГА «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» запрашае на прэзэнтацыю дакумэнтальнага фільму «Старыя інструмэнты Беларусі» рэжысэра Зьмітра Сасноўскага.
Фільм у папулярнай форме распавядае пра гісторыю пяці беларускіх інструмэнтаў: дуды, лютні, ліры, гусьляў, сурмы.
У сюжэце: інтэрвію з музыкамі і дасьледаваньне: праца майстроў, канцэрты, мастацкія ілюстрацыі Сярэднявечча.
Прэзэнтацыя адбудзецца 12 красавіка 2007 г. у 18:00.
Палац моладзі (вул. Старавіленская, 41), кіналекцыйная заля.
У сувязі з абмежаванасьцю залы, просім да 11 красавіка зарэзэрваваць месца па тэл. 8‑029‑625‑83‑78