У Беларусі з 1 верасня павысяцца цэны на некаторыя маркі цыгарэт у сярэднім на 3-3,5%, або прыкладна на Br200-500. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

У параўнанні з цэнамі на 1 жніўня даражэй стануць цыгарэты другой і трэцяй цэнавай групы, якія рэалізуюцца ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман" і ААТ "Тытунь-інвест". Так, цэны на Pall Mall, Monte Сarlo зменяцца з Br6 тыс. да Br6, 2 тыс., Cooper — з Br4,7 тыс. да Br5,2 тыс. (другая цэнавая група). Таксама павысяцца цэны больш чым на 40 марак цыгарэт 3-й цэнавай групы. Сюды ўваходзяць шэраг відаў Camel, цэны на якія павысяцца да Br8,5-9,1 тыс. за пачак, Winston, Lucky Strike — да Br8,5 тыс., Glamour — да Br8,2 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?