Льва шукае каля 30 паліцэйскіх
Прыкладная карта мясцовасці.
Леў, прыкладна, выглядае так.
У англійскім графстве Эсэкс на ўсход ад Лондана паліцыя шукае льва, якога нібыта бачылі мясцовыя жыхары ў чыстым полі. У пошуках удзельнічаюць два верталёты. На месца прыбылі 30 узброеных паліцыянтаў.
Мясцовым жыхарам рэкамендавана заставацца дома.
Супрацоўнікі заапарка горада Колчэстар [у гэтым горадзе, дарэчы, базавалася перад Алімпіядай беларуская футбольная зборная пад кіраўніцтвам Кандрацьева], да якіх звярнуліся паліцыянты,
палічылі паведамленні пра льва цалкам верагоднымі - тым больш што аднаму з жыхароў атрымалася сфатаграфаваць жывёлу.
Пры гэтым усе насельнікі заапарку ў Колчэстара знаходзяцца на месцы.





