Фінальны матч Кубка Беларусі па хакеі, у які 1 верасня сустрэнуцца жлобінскі «Металург» і «Гомель», адбудзецца на лёдзе не 15-тысячнай«Мінск-Арэны», як першапачаткова планавалася, а на пляцоўцы «Бабруйск-Арэны».

Такое рашэнне прынята «ў сувязі са зваротам кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкама, кіраўнікоў хакейных клубаў „Гомель“, „Металург-Жлобін“ і ўлічваючы шматлікія просьбы аматараў хакея Гомельскай вобласці» .

Час пачатку фінальнага матчу застаўся нязменным — 17.00.
Уваход для гледачоў на трыбуны «Бабруйск-Арэны», якая ўмяшчае 7 тыс. гледачоў, будзе свабодным.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?