У выніку моцнага ветру (да 14 метраў за секунду) 26 жніўня ў Гомельскай вобласці пацярпелі дзевяць населеных пунктаў у Добрушскім і Гомельскім раёнах. У асноўным былі разбураны апорныя канструкцыі дахаў.

Шыферам, што зваліўся з даху сельскагаспадарчай пабудовы, былі забіты два бычкі. Вецер парушыў працу больш як 30 кіламетраў лініі электраперадачы ў Добрушскім раёне, былі абясточаны восем населеных пунктаў. Ад дрэў, што ўпалі на трох кіламетрах дарогі, утварыліся завалы.

У ліквідацыі наступстваў стыхіі бралі ўдзел 57 адзінак тэхнікі і 154 чалавекі, у тым ліку супрацоўнікі МНС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?