8 верасня а 15.00 на Усходніх могілках (ст. метро «Барысаўскі тракт») адбудзецца адкрыццё помніка легендарнаму капітану нацыянальнай зборнай па хакеі Руслану Салею, які трагічна загінуў ў авіякатастрофе 7 верасня 2011 г. пад Яраслаўлем, паведамляе афіцыйны сайт клуба «Юнацтва».

А 17.00 на лёдзе Крытага катка «Юнацтва» (вул. Першамайская, 3) пройдзе таварыскі матч паміж «Юнацтвам» і зборнай хакеістаў, якія гулялі з Русланам Салеем. У матчы прымуць удзел Андрэй і Сяргей Касціцыны, а таксама Міхаіл Грабоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?