Прадстаўнікі апазіцыі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты ў 78 са 110 выбарчых акруг.Пра гэта паведаміў каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка 27 жніўня на
Пры гэтым кандыдаты, якія падтрымліваюць уладу, адзначыў ён, балатуюцца па кожнай выбарчай акрузе.
Прадстаўнік кампаніі «За справядлівыя выбары» Валерый Ухналёў лічыць, што ўлады ўжо на этапе рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты спрабуюць мінімізаваць актыўнасць апазіцыйных прэтэндэнтаў. «Напрыклад, гэта праяўляецца ў тым, што праўладныя кандыдаты адмаўляюцца ад удзелу ў дэбатах», — сказаў ён.
— У кожным рэгіёне гэтага дабіваюцца«Улады хочуць, каб выбары прайшлі ціха і непрыкметна, — лічыць Ухналёў.
Мінулыя этапы выбарчай кампаніі паказваюць, адзначыў Ухналёў, што празрыстага падліку галасоў на выбарах не будзе. «Таму задача нашай кампаніі — пераканаць, праінфармаваць выбаршчыкаў, што выбараў у Беларусі няма», — сказаў ён.





