У Гомелі кандыдат у дэпутаты палаты прадстаўнікоў у Навабеліцкай выбарчай акрузе № 36, сябра Аб’яднанай грамадзянкай партыі Уладзімір Няпомняшчых прыйшоў у мясцовае тэлерадыёаб’яднанне запісваць свой відэазварот да выбарцаў у футболцы з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі».
«Я, відаць, крыху шакаваў іх сваёй майкай, таму што да пачатку запісу прыйшла намесніца дырэктара, як я потым даведаўся, і ветліва прапанавала мне на ўсялякі выпадак пераапрануцца, бо ў гэтай майцы мяне могуць не прапусціць у эфір.Але я адмовіўся мяняць вопратку», — паведаміў кандыдат.
Намесніца дырэктара папярэдзіла яго, што будзе кансультавацца з акруговай камісіяй — пускаць у эфір запісаны відэазварот з такім надпісам на майцы кандыдата ці не.
Няпомняшчых мае на гэты конт сваё меркаванне: «Я адмыслова апрануўся, каб быць пазнавальным.
Калі я звычайна прачытаю, то мяне праз пяць хвілінаў ніхто не ўспомніць і не пазнае. А калі я ў гэтай майцы пакажуся, то запомняць і пазнаюць.Тым больш, што мяне ў горадзе шмат хто ведае, вітаецца, дзякуе, што я такі ёсць — ціснуць руку, просяць сфатаграфавацца. Гэта ў цяперашняй выбарчай кампаніі, можна сказаць, мой брэнд, мая фішка, мая пазнавальнасць».
У Палату прадстаўнікоў прызначаны 110 чалавек, і гэтых людзей ужо зараз можна смела назваць пайменна. Апрача таго, не выкананыя ўладай нашы ўмовы — вызваленне і поўная рэабілітацыя ўсіх палітзняволеных, уключэнне нашых прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі».У сваім телезвароце кандыдат Няпомняшчых нагадаў гараджанам: «Выбараў у краіне няма, людзей ў парламент прызначаюць. Таму Аб’яднаная грамадзянская партыя, канкрэтна — у маёй асобе, і нагадвае: выбараў няма, вас усё адно падмануць!
Паводле слоў Няпомняшчага, з улікам згаданага ён і збіраецца да пачатку датэрміновага галасавання адмовіцца ад кандыдацтва.





