Падчас запісу выступу кандыдаткі ад АГП паБрэсцкай-Усходняй акрузе № 3 Дыяны Касцюковіч на мясцовым тэлебачанні ёй забаранілі выкарыстоўваць словы «Лукашэнка», «байкот» і «пікет».
«Падчас запісу я прачытала свой падрыхтаваны тэкст. Прыйшла супрацоўніца тэлеканала, якая сказала, што гэта ўсё не пойдзе ў эфір, бо тут шмат забароненых словаў, як, напрыклад, „Лукашэнка“, „байкот“, „пікет“. Карацей, мы пачалі карэктаваць тэкст. Потым прыйшла яшчэ і юрыст, і пачалі прапаноўваць прыбраць з выступу то адно, то другое».
Спадарыня Касцюковіч кажа, што пасля рэдагавання выступ атрымаўся зусім не такі, якім яна хацела данесці яго да выбарцаў.





