Пасля продажу Лукі Модрыча ў «Рэал» кіраўніцтва «Тотэнхема» пачало пошукі замены харвацкаму плеймейкеру.

Пад першым нумарам у спісе прыярытэтаў «шпораў» пазначаны гулец «Шахцёра» Віліян. Лонданцы прапанавалі за паслугі бразільца 11,8 млн фунтаў стэрлінгаў, аднак гарнякі хочуць атрымаць за аднаго са сваіх лідараў каля 20 млн.

У такой сітуацыі брытанцы пераключыліся на кандыдатуру паўабаронцы ЦСКА Алана Дзагоева.
Кошт трансферу ацэньваецца ў 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Бакі ўжо пачалі перамовы, сёння адбудзецца чарговы раўнд, паведамляе Daily Mail

Трэцім кандыдатам на месца Модрыча з’яўляецца хаўбек «Фулхэма» Мусам Дэмбеле.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?