У бліжэйшыя суткі, 29 жніўня, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Магілёўскай і ўсходзе Віцебскай абласцей пройдуць невялікія кароткатэрміновыя дажджы, магчымы навальніцы.
У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер паўночна-заходні, 4–9 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе 5–11 градусаў цяпла, днём яна будзе вагацца ад плюс 16 на паўночным усходзе краіны да плюс 22 градусаў на паўднёвым захадзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?