Судовыя эксперты ў Пакістане высветлілі, што дзяўчынцы з хрысціянскай сям'і, арыштаванай па абвінавачванні ў апаганьванні Карана, 14 гадоў, аднак яе разумовае развіццё не адпавядае гэтаму ўзросту.

Адвакат дзяўчынкі паведаміў, што яна хворая на сіндром Даўна.

Дзяўчынка была арыштаваная ў канцы мінулага тыдня ў хрысціянскім раёне Ісламабада. Пакуль не ясна, ці паліла яна старонкі Карана ці толькі несла іх у мяшку для смецця.

У чацвер суд будзе вырашаць пытанне аб яе вызваленні пад заклад.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?