Здаецца, нічым не прыкметны рэкламны постар...

Здаецца, нічым не прыкметны рэкламны постар...

...але ўсё вырашае дробязь!

...але ўсё вырашае дробязь!

Ніхто не ведае чым — акрамя свайго прамога абавязку — быў заняты дызайнер, наняты «Аэрафлотам», каб стварыць рэкламны постар. Што адцягнула ягоную ўвагу і аб чым значным ён разважаў, але з тысячаў высакаякасных фатаздымкаў Масквы аўтар плаката абраў той, на якім цягачы вязуць балістычныя ракеты ўздоўж Масквы-ракі. «Аэрафлот» жа, у сваю чаргу, павесіў постар у метрапалітэне палітычнай сталіцы Еўропы — Брусэлі.

Постар вытрыманы ў лепшых традыцыях дзяржаўнай постсавецкай рэкламы:
стандартны від на Крэмль з вышыні птушынага палёту, збіты слоган «Адкрый Расію» ды інфармацыя аб прапанаваных рэйсах Брусэль — Масква двойчы на дзень…
Але ж, як вядома, выдатным выдатнае робіць дробязь.
І тут рэкламісты расійскай дзяржаўнай авіякампаніі паказалі сапраўднае майстэрства, дадаўшы да ўнікальнай гандлёвай прапановы крыху «кузькінай маці».

Звычайная няўважлівасць ці замова Крэмля? Таксама невядома. Але ў выніку «Аэрафлот» наўмысна ці ненаўмысна атрымаў выдатны вірусны маркетынг:

сацыяльныя сеткі актыўна абмяркоўваюць зусім не памяркоўны піяр, а пра інцыдэнт ужо паспелі напісаць такія чытаныя СМІ, як The Daily Telegraph і The Daily Mail. Хутка нават кожны эскімос Аляскі будзе ведаць, што самы зручны спосаб адкрыць для сябе Расію — гэта не перасекчы Берынгаў праліў, а скарыстацца паслугамі «Аэрафлота», што прапануе рэйсы з Брусэля ў Маскву двойчы на дзень штодзённа.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?