Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне наведаць у 2013 годзе з афіцыйным візітам Азербайджан. Аб гэтым ён сказаў сёння на сустрэчы са сваім азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым у пашыраным складзе.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з папярэдняй сустрэчы двух лідараў праведзена значная работа па актывізацыі двухбаковых адносін. Лукашэнка мяркуе, што ў тым, што двухбаковае ўзаемадзеянне набыло характар стратэгічнага партнёрства, заслуга ў першую чаргу Ільхама Аліева. «Мы дамовіліся аб праектах, кантрактах, канкрэтных напрамках супрацоўніцтва — і мы свята іх выконваем і кантралюем на самым высокім узроўні. Мы строга вытрымліваем дынаміку нашых адносін, нашых сустрэч на самым высокім узроўні па чарзе ў Мінску і Баку. І мы дамовіліся, што і ў далейшым аналагічным чынам будзем дзейнічаць», — сказаў ён. Ён таксама падзякаваў свайму азербайджанскаму калегу за асаблівую ўвагу, якую ён асабіста ўдзяляе развіццю беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва.

Лукашэнка звярнуў увагу на актыўнае развіццё адносін практычна ва ўсіх сферах. На яго думку, гэтаму ёсць зразумелае тлумачэнне: Беларусь і Азербайджан не маюць рознагалоссяў у рамках палітычнага дыялога. «У нас падобныя погляды на актуальныя праблемы міжнародных адносін. Дзякуючы гэтаму мы канструктыўна ўзаемадзейнічаем у міжнародных арганізацыях», — сказаў ён. Лукашэнка таксама адзначыў той факт, што абедзве дзяржавы нацэлены найперш на дынамічнае развіццё эканомікі і павышэнне дабрабыту народаў. «Мы абсалютна не ставім перад сабой задачу сябраваць супраць кагосьці. У нас мэта адна: у нас ёсць народы, у інтарэсах якіх мы павінны рабіць усё неабходнае», — сказаў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?