У сталіцы Беларусі 31 кастрычніка выступіць вядомы канадскі рок-гурт Nickelback з прэзентацыяй альбома Here and Now, які выйшаў 21 лістапада 2011 г.

Канцэрт пройдзе на Мінск-Арэне, паведамляюць kvitki.by.

Квіткі паступяць у продаж 30 жніўня, тады стане вядома і пра іх цану.

Праўда, на афіцыйным сайце інфармацыі пра канцэрт у Мінску пакуль няма, але 25 кастрычніка гурт выступае ў Маскве, а 28 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу, а з 17 лістапада ў яго тур па Аўстраліі.

    Nickelback — канадскі рок-гурт, грае ў стылі пост-гранж, утвораны ў 1995 г. Назва ўтворана ад англ. Here’s your nickel back. — «Вось ваша рэшта».Ці даслоўна: «Вось вашыя пяць цэнтаў рэшты».

Адметна, што 31 кастрычніка ў Мінску таксама пройдуць канцэрты Мікалая Растаргуева (Палац Рэспублікі) і Канстанціна Нікольскага (КЗ «Мінск»), а 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі выступіць канадскі спявак Гару.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?