Больш за 96 кг выбуховага рэчыва канфіскавана супрацоўнікамі Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці ў прыгранічным з Польшчай раёне ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне ўцягвання ў незаконны абарот сродкаў паражэння.

Аб гэтым паведамляе прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласці.

Інфармацыю пра тайнік з пластыкавай узрыўчаткай супрацоўнікі антытэрарыстычнага падраздзялення КДБ атрымалі ад мясцовых жыхароў у рамках спецыяльных комплексных мерапрыемстваў «Арсенал».

«Пры праверцы звесткі пацвердзіліся. У пагранічнай зоне за 4 км ад беларуска-польскай мяжы ў лясным масіве на тэрыторыі Адэльскага сельсавета Гродзенскага раёна знойдзены замаскіраваны тайнік з выбуховым рэчывам, — гаворыцца ў паведамленні УКДБ. — Цяпер супрацоўнікамі КДБ праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне асоб, якія маюць дачыненне да абсталявання небяспечнага тайніка».

Пры гэтым адзначаецца, што праваахоўным органам гэты ўчастак мясцовасці вядомы з прычыны неаднаразовага спынення спроб незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы нелегальнымі мігрантамі. У сувязі з гэтым, паведамляе КДБ, «следствам не выключаецца версія складзіравання выбуховых рэчываў для нелегальнай перапраўкі ў краіны Еўрасаюза».

Выбухоўка «знішчана шляхам утылізацыі», удакладняе прэс-служба ведамства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?