Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Васіль Будкевіч 28 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, магчыма, будзе вырашана выкарыстаць для вучобу «тыдзень-другі» чэрвеня, каб разгрузіць астатні навучальны год. Адпаведную прапанову плануецца абмеркаваць з прадстаўнікамі Міністэрства аховы здароўя, а таксама шырокай грамадскасці.

«Тыя ж летнія канікулы — трохмесячныя канікулы — сталі праблемнымі не толькі для школы, яны найперш сталі праблемнымі для бацькоў», — сказаў Будкевіч. Паводле яго слоў, у часы СССР бацькам было прасцей арганізаваць адпачынак дзіцяці.

На думку намесніка міністра, скарачэнне летніх канікулаў не павінна выклікаць негатыўнай рэакцыі ў педагогаў, бо ў пачатку чэрвеня, яны, як правіла, працуюць, праводзячы заняткі ў прышкольных або загарадных лагерах.

Як падкрэсліў Будкевіч, у 2012/2013 навучальным годзе ніякіх змяненняў у працягласці летніх канікулаў не будзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?