Паводле слоў Лукашэнкі, гэты ордэн ўручаецца невялікай колькасці палітыкаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай дзяржавы і пашырэнне узаемасувязяў. "Гэтая гістарычная ўзнагарода — даніна павагі вам, Ільхам Гейдаравіч, і ўсяму азербайджанскаму народу", — сказаў ён.

"Калі нам было вельмі цяжка, і пра гэта ведае ўвесь беларускі народ, мы звярнуліся да шэрагу дзяржаў, і першым на нашу просьбу адгукнуўся Азербайджан у асобе прэзідэнта. Мы гэта добра памятаем і ніколі не забудзем", — заявіў Лукашэнка, магчыма, маючы на ўвазе вылучэнне крэдыту.

"У свой час мы з Гейдарам Аліевым заклалі падмурак супрацоўніцтва нашых краін, — адзначыў Лукашэнка. — Але я тады нават не мог падумаць пра тое, што мы так значна зможам прасунуцца ва ўзаемаадносінах. За дзесяць гадоў мы зрабілі столькі, колькі не зрабіла ні адна краіна ", — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў адносінах дзвюх краін няма ніякіх праблем, ёсць толькі велізарныя задачы, якія трэба вырашаць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?