Сярэдняя зарплата ў Мінску да канца 2013 года складзе $670 у эквіваленце пры курсе Br8900 за $1.
Аб гэтым сёння паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на сустрэчы з героямі Сацыялістычнай Працы, Героямі Беларусі, атрымальнікамі пенсій за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь. Сустрэча адбылася ў Мінскай гарадской ратушы ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада.

У ліпені гэтага года сярэдняя зарплата мінчан дасягнула $580, у снежні яна ўзрасце да $600 у эквіваленце, упэўнены кіраўнік сталіцы.

Міністэрства эканомікі сёння распаўсюдзіла прэс-рэліз, згодна з якім 60% работнікаў камерцыйных арганізацый Беларусі ў чэрвені 2012 года мелі заработную плату меншую за сярэднерэспубліканскі ўзровень.
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе пра выкананне найважнейшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, апублікаваным на сайце Міністэрства эканомікі.

Пры гэтым прыкладна 20% з іх атрымалі заработную плату менш як 2 млн рублёў.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата па краіне ў студзені—чэрвені склала 3262,6 тыс. рублёў, у тым ліку ў чэрвені — 3.752,1 тыс. рублёў.

Паводле звестак Мінэканомікі, у Брэсцкай вобласці ніжэйшую за сярэднерэспубліканскі ўзровень атрымліваюць зарплату 68% работнікаў, у Гродзенскай — 66%, у Віцебскай — 65%, у Магілёўскай — 64%, у Гомельскай і Мінскай — 59%, у Мінску — 44%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?