Афіцыйны навучальны год з заняткамі па раскладзе пачнецца 3 верасня, паведаміў намеснік міністра адукацыі Беларусі Васіль Будкевіч 28 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Нас не зразумеюць, калі новы каляндарны год пачнуць не 1 студзеня, а 3 студзеня, напрыклад. Вядома, лінейкі і ўрачыстыя мерапрыемствы пройдуць 1 верасня — ёсць адпаведныя інструкцыйна-метадычныя рэкамендацыі. Яны ўжо апублікаваныя ў „Настаўніцкай газеце“. Але афіцыйны навучальны год пачынаецца 3 верасня — з навучальных заняткаў па раскладзе», — паведаміў намеснік міністра адукацыі.

Паводле яго слоў, 1 верасня ва ўстановах адукацыі будзе адзначацца Дзень ведаў, што прадугледжвае магчымасць правядзення экскурсій, сустрэч з цікавымі людзьмі.
«Дзеці будуць менш думаць пра ўрокі, у іх будзе невялікая магчымасць атрымаць асалоду ад постканікулярнага перыяду», — сказаў Будкевіч.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?