Прадстаўнікам СМІ ў сувязі з выкананьнем імі прафесійных абавязкаў не забараняецца знаходзіцца ў месцах правядзення як санкцыянаваных, так і несанкцыянаваных акцый, — заяўляецца ў лісце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, які атрымаў 9 красавіка БАЖ у адказ на сваё пісьмовае патрабаванне выконваць закон аб СМІ.

Пад час аховы парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў дзеянні міліцыянтаў не звернутыя на ўшчамленне альбо парушэньне правоў журналістаў, а накіраваны на забеспячэнне бяспекі, папярэджанне і спыненне правапарушэнняў, — сцвярджаецца ў адказе за подпісам намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі — начальніка ўпраўлення аховы правапарадку А. Барсукова.

Як паведамляе міліцэйскі начальнік, ўзмоцнена патрабаванне да супрацоўнікаў міліцыі быць «добразычлівымі, ветлівымі і ўважлівымі». А «ў выпадку ўзнікненьня канфліктных сітуацый паміж журналістамі і прадстаўнікамі праваахоўных органаў падчас правядзеньня масавых мерапрыемстваў, заўсёды існуе магчымасць урэгуляваць спрэчныя пытанні з адказнай асобай органаў унутраных спраў».

Нагадаем, напярэдадні запланаванай на 25 сакавіка масавай дэманстрацыі — Дня Волі, БАЖ накіраваў лісты міністру ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміру Навумаву і начальніку ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама Анатолю Куляшову, дзе, спасылаючыся на беларускае заканадаўства аб СМІ, патрабаваў не перашкаджаць журналістам працаваць у ходзе падобных акцый, паведамляе Прэс‑служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0