Нейкі жыхар Саўдаўскай Арабіі прыгразіў сваім дзьвюм жонкам, што возьме сабе яшчэ трэцюю. Тыя на яго за гэта пакрыўдзіліся, накінуліся на яго, і адна зь іх адгрызла яму кавалак носа.

Пацярпелы распавёў, што прыгразіў жонкам трэцім шлюбам, бо яны не паводзілі сябе так, як трэба. Дэталяў не паведамляў. Аднак прызнаўся, што не чакаў ад жонак такой брутальнай рэакцыі.

Цяпер ён стаіць перад дылемай — каб здабыць годнасьць, ён мусіць зьдзейсьніць пагрозу і ўзяць сабе трэцюю жонку, натуральна, пасьля таго, як зажыве нос. Аднак ён вагаецца, бо гэта нясе з сабой пэўную рызыку. — Ня ведаю, чаго зноў пазбаўлюся, калі зраблю гэта — кажа ён.

Ісламскія законы дазваляюць мужчыне мець чатыры жонкі, але нават і ў Саўдаўскай Арабіі палігамія не распаўсюджаная надта шырока.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0