Барацьба на версе або тактычны ход? Кіраўнік дзяржавы прыняў шэраг кадравых рашэньняў.

Ён даў згоду на прызначэньне Аркадзя Ларыёнава галоўным доктарам Дзяржустановы «Рэспубліканская больніца» Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Раней А.Ларыёнаў кіраваў больніцай хуткай дапамогі. Але ж кіраўніком прэзыдэнцкай больніцы, гэтак званай лечкамісіі, дагэтуль была Ірына Абельская.

Як падае БЕЛТА, «А.Лукашэнка выказаў жорсткую крытыку на адрас Рэспубліканскай больніцы». За што ён крытыкаваў, не паведамляецца. Як і не гаворыцца, калі страціла сваю пасаду былая кіраўніца і дзе яна працуе цяпер.

Назіральнікі пакуль ня маюць досыць інфармацыі, каб зрабіць высновы. Гэта можа азначаць як барацьбу на версе нефармальнай вэртыкалі, так і проста тактычны ход.

За іншай жа аўторкавай адстаўкай праглядаецца ясная тэндэнцыя.

Таксама ў аўторак быў вызвалены ад пасады кіраўніка памежных войскаў генэрал‑лейтэнант Аляксандар Паўлоўскі (1950 г.н.). Ён залічаны ў распараджэньне гэтага ведамства «для наступнага звальненьня з вайсковай службы». Ён быў адным з апошніх ураджэнцаў Расеі на пасадзе кіраўніка сілавога ведамства. Раней Ерына замяніў Сухарэнка, месца Латыпава займае Нявыглас.

Замена кіраўнікоў сілавых ведамстваў, якія нарадзіліся ў Расеі або маюць цесныя сувязі з Масквой, на ўраджэнцаў Беларусі, атрымала назоў «лініі Шэймана» ў кадравай палітыцы.

Паўлоўскага замяніў кіраўнік спэцслужбы пагранведамства, гадаванец КДБ палкоўнік Ігар Рачкоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?