У аўторак прайшлі першыя паўфінальныя матчы Кубку Беларусі па футболе.

Барысаўскі БАТЭ на сталічным стадыёне «Тарпэда» мінімальна перамог «Менск» — 1:0. Гол на 84‑ай хвіліне гульні забіў нападнік Віталь Радзівонаў, які па вясьне набраў добрую форму. Гэтай гульнёй барысаўцаў кіраваў 29‑гадовы спэцыяліст Віктар Ганчарэнка, бо ў галоўнага трэнэра БАТЭ Ігара Крывушэнкі 7 красавіка здарыўся інфаркт. Цяпер Крывушэнка ідзе на папраўку.

У другім матчы берасьцейскае «Дынама» і гарадзенскі «Нёман» разышліся выніковай нічыёй — 2:2.

Варта адзначыць, што ў «дынамаўцаў» адзін з галоў забіў нападнік моладзевай зборнай Беларусі Дзьмітры Мазалеўскі, які зьяўляецца найлепшым бамбардзірам розыгрышу з 8 галамі.

Матчы ў адказ пройдуць 2 траўня, а фінал — 23 траўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?