Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка на мінулым тыдні распусьціў Вярхоўную Раду. Украінскія сілавыя ведамствы падтрымалі менавіта прэзыдэнта, а ў ягоным абліччы нацыянальныя і праэўрапейскія сілы, а не прэм’ера Януковіча з Радай, прыхільнікаў постсавецкай палітычнай сыстэмы. Гэты момант можа быць вырашальным фактарам у супрацьстаяньні Юшчанкі з парлямэнтам.

Ці паўплываюць гэтыя падзеі ва Ўкраіне якім‑небудзь чынам на Беларусь? Ці фактар гармоніі ўкраінскіх «аранжавых» сілаў зь сілавікамі адаб’ецца на іх беларускіх калегах? Палітоляг Дзяніс Мельянцоў мяркуе, што не. «Нашы краіны знаходзяцца ў розных палітычных сытуацыях. Ва Ўкраіне выконваюцца дэмакратычныя працэдуры і палітычны працэс вызначаецца законам. У Беларусі мы маем справу з аўтарытарызмам. Баюся, што ўкраінскі канстытуцыйны крызыс нэгатыўна адаб’ецца на пэрспэктыве дэмакратызацыі Беларусі. БТ паказвае ўкраінскія падзеі як палітычны хаос на фоне беларускай стабільнасьці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?