Кампанія «Эрыксан» і СП ТАА «Мабільная лічбавая сувязь» (гандлёвая марка «Velcom») падпісалі кантракт коштам 43,6 млн. долараў ЗША аб пашырэнні сеткі гэтага аператара сотавай сувязі ў Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс‑служба кампаніі «Эрыксан».

У адпаведнасці з умовамі кантракта «Эрыксан» паставіць абсталяванне для пашырэння і мадэрнізацыі апорнай сеткі GSM і кантралёраў базавых станцый, што дазволіць аператару павялічыць ёмістасць сеткі і абслугоўваць да 3,5 млн. абанентаў. Работы па кантракце плануецца завяршыць да канца кастрычніка 2007 года.

Як зазначае прэс‑служба, новы кантракт з’яўляецца яшчэ адным важным крокам па далейшым умацаванні партнёрства паміж «Эрыксан» і «МЛС». «Эрыксан» супрацоўнічае з беларускім аператарам на працягу васьмі гадоў. З’яўляючыся сусветным лідэрам у галіне мабільных камунікацый, «Эрыксан» займае моцныя пазіцыі на беларускім рынку мабільнай сувязі, падкрэсліваецца ў паведамленні прэс‑службы. Мадэрнізацыя сеткі дазволіць «МЛС» прыцягнуць новых абанентаў і павысіць стандарты якаснай мабільнай сувязі ў Беларусі ў цэлым, лічаць у «Эрыксан».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?