Учора вечарам у Мінску афіцыйна адкрылася першая гарадская «антыкавярня» пад назвай «Дом Фішэра». Установа размясцілася ў раёне парку Чалюскінцаў, па адрасе пр. Незалежнасці, 84а. Уладальнікі прапануюць наведнікам незвычайны для Мінска фармат: грошы бяруць за праведзены час, а забавы і пачастункі — бясплатна.
Памяшканне, якое займае «Дом Фішэра», умоўна падзеленае на некалькі
Хвіліна ў «Доме Фішэра» каштуе 300 рублёў, гадзіна — 18 000 і гэтак далей. Імя кожнага наведніка (або сябра, кажуць уладальнікі) будуць запісваць на спецыяльнай дошцы, указваючы тут жа час, калі чалавек зайшоў. Аплата — на выхадзе.
На банкетныя меню разлічваць не варта, а вось кавай, гарбатай, печывам абяцаюць пачаставаць кожнага. Ежу можна прынесці з сабой, на цыгарэты і алкаголь накладзенае табу.
«Гэта нашае рашэнне, ніхто нам яго не навязваў. Мы з мужам за здаровы лад жыцця!» — кажа судырэктар «Дома Фішэра» Кацярына Верабей.
Першапачаткова сваю ўстанову аўтары ідэі называлі «антыкавярняй», а цяпер схіляюцца да таго, што гэта ўсё ж свабодная прастора для творчай моладзі. Так ці інакш, «Дом Фішэра» пазіцыянуюць як месца для сустрэч цікавых людзей, неабавязкова толькі прадстаўнікоў сталічнай «багемы». Тут будуць праводзіць паэтычныя і музычныя вечары, паказваць кіно, ладзіць выставы карцін. Сярод даступных забаваў — настольныя гульні, інтэрнэт, кнігі, Xboх. Пра тое, як хутка змогуць акупіць бізнэс, Кацярына пакуль казаць не хоча. Галоўнае, паводле яе словаў, стварыць выдатную атмасферу і знайсці верных сяброў.
Працаваць «Дом Фішэра» будзе з 11:00 да 23:00 у будні, а ў выходныя — у залежнасці ад загрузкі.





