Рашэнне Apple перайсці ў новай аперацыйнай сістэме iOS 6 ад карт Google да карт Apple ужо завецца самай вялікай няўдачай кампаніі і выклікала хвалю насмешак па ўсім свеце.

Сярод пабачаных неспадзевак называюцца наступныя: напрыклад, на картах ужо вырашана пытанне аб спрэчных выспах паміж Японіяй і Кітаем, таксама нярэдка мяняюцца месцамі гарады і літаральна на паўдарогі спыняюцца рэкі.

Нямала праблем узнікае і з трохмерным малюнкам тых ці іншых мясцовасцяў.
Так, напрыклад, калі верыць Apple, узлётная паласа Віленскага аэрапорта хутчэй нагадвае «вясёлыя горкі», прызямляцца на якія для пілотаў наўрад ці было б вясёлым атракцыёнам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?