Беларуская рэспубліканская навукова‑мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка‑культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі адобрыла на выязным паседжаньні ў Гарадзенскай вобласьці перадпраектную прапанову па рэканструкцыі і прыстасаваньні будынкаў былога кляштару бэрнардзінаў у Менску — помніка архітэктуры 17‑га ст. Згодна праекту будынак былога кляштару плянуецца прыстасаваць пад гатэльны комплекс. Аўтары праекту — спэцыялісты прадпрыемства «Менскпраектрэстаўрацыя». Яны мяркуюць актыўна выкарыстоўваць падземную прастору для разьмяшчэньня паркоўкі, спартова‑аздараўленчага дзелавога цэнтраў. Будзе захаваная дваровая прастора.

Аўтары праекту адмовіліся ад першапачатковай ідэі выкарыстаньня шкла ў афармленьні фасадаў, нехарактэрнай для таго часу лініі «ламаных» дахаў.

Беларуская рэспубліканская навукова‑мэтадычная рада прапанавала завяршыць навукова‑дасьледчыя працы і дапрацаваць праект. Пазьней ён будзе прадстаўлены на абмеркаваньне рады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?