У Менск прыяжджае рок‑гурт 4FUN, пераможца літоўскага нацыянальнага конкурсу Эўрабачаньня.

Рок‑гурт 4FUN пачаў выступаць пад гэтай назвай у 2001 годзе, хаця сцэнічны вопыт сьпявачкі і лідэркі гурту Юліі Рытчык — амаль 13 гадоў. Гурт выступае ў клюбах жывой музыкі і на розных музычных фэстывалях ў Літве і суседніх зь ёй дзяржавах.

У рэпэртуары гурту разнастайная паводле стылю музыка — ад рок‑н‑ролу да дыска. У Юліі Рытчык дзьве вышэйшыя адукацыі — праграмістка і выкладчыца ангельскай мовы. Яна ўжо 11 гадоў працуе настаўніцай ангельскай мовы ў сярэдняй школе.

Сёлета 4FUN ўдзельнічаў ў нацыянальным літоўскім адборы на конкурс Эўрабачаньня ўжо трэці раз. Хаця ў Літве гурт вядомы больш аматарам жывой, чым прыхільнікам поп‑музыкі, прапанаваная лірычная баляда «Love or Leave» («Кахай альбо сыходзь», музыка і тэкст Ю. Рытчык) заваявала большасьць сымпатый як сяброў прафэсійнага журы, так і тэлегледачоў.

Унікальнае ў Літве прозьвішча Рытчык дасталася Юліі ад першага мужа Дзьмітрыя Рытчыка, дзед якога быў беларусам.

Радыё Свабода (тэкст і фота)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0