Менгарвыканкам дазволіў правядзеньне сёлетняга «Чарнобыльскага шляху» ад Акадэміі навук да плошчу Бангалор. 26 красавіка людзям людзям сабрацца а 18:00 ля Акадэміі навук, пасьля прайсьці шэсьцем па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў. Ад 20:00 да 22:00 дазволены мітынг.

Ад заяўнікаў на сустрэчы прысутнічалі Аляксей Янукевіч і Юрась Зяньковіч (абодва — Партыя БНФ), Валянціна Палевікова (АГП), а таксама Анатоль Сідарэвіч (БСДП (Г)). Ад гарадзкіх уладаў былі работнік гарвыканкаму Тамільчык, а таксама два міліцыянты — падпалкоўнік Мельнік і маёр Станілевіч. Яны прапанавалі ўдзельнікам падпісаць паперы, што яны папярэджаныя, а таксама, што на мітынгу ня будзе незарэгістраванай сымболікі. Усе заяўнікі адмовіліся падпісваць гэтыя паперы.

Заяўнікі лічаць, што такім рашэньнем Менгарвыканкам парушыў артыкул №6 Pакону аб правядзеньні масавых акцый, бо рашэньне прымалася без узгадненьня з заяўнікамі.

Цяпер аргкамітэт «Чарнобыльскага шляху» зьбіраецца падаваць скаргу ў суд на рашэньне гарвыканкаму. У залежнасьці ад таго, што вырашыць суд і будзе ясна, дзе пройдзе акцыя 26 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?