Закладка прадуктаў раслінаводства ў стабілізацыйныя фонды практычна завершана, паведаміла прэс-служба Міністэрства гандлю.

У Беларусі па стане на 1 лістапада закладзена на захоўванне: 93,2 тыс. тон бульбы, або 139% да задання; 39,5 тыс.тон капусты (112%); 21 тыс.тон морквы (120%); 16 тыс. тон буракоў (122%); 20,8 тыс. тон цыбулі (121%); 19 тыс. тон садавіны (118%). Паводле інфармацыі прэс-службы, як і мінулым годам, значна вышэй за ўстаноўленыя ўрадам аб’ёмы закладзена прадукцыі ў Віцебскай вобласці. У гэтым рэгіёне заданне па пастаўцы бульбы перавыканана ў 2,7 разу, капусты — у 1,5 разу, буракоў — у 1,7 разу, морквы і цыбулі — у 1,8 разу, садавіны — у 2,8 разу.

Закладка бульбы і плодаагародніннай прадукцыі ажыццяўляецца ў спецыялізаваныя сховішчы, за якасцю прадукцыі ўстаноўлены пастаянны кантроль, зазначаюць у Мінгандлі.

Апрача таго, у мэтах забеспячэння насельніцтва бульбай, агароднінай і садавіной у рэгіёнах праводзяць восеньскія кірмашы. У іх бяруць удзел сельгасвытворцы, фізічныя асобы, якія рэалізуюць прадукцыю асабістых падсобных гаспадарак. Пачынаючы з верасня праведзена больш як 1.600 кірмашоў, на якіх рэалізавана 13 тыс. тон бульбы і прыблізна 11 тыс. тон агародніны і садавіны.

«Праца па стварэнні запасаў бульбы, агародніны і садавіны на міжсезонны перыяд, што праводзіцца ў абласцях і Мінску, дазволіць у поўным аб’ёме задаволіць патрэбы насельніцтва», — запэўнілі ў міністэрстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?