У асабiстых падсобных гаспадарках грамадзян закупкi малака ў першым квартале гэтага года ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года зменшылiся на 6 працэнтаў, а буйной рагатай жывёлы — на 10 працэнтаў, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу.

Паводле даных Мiнстата, закупкi маладняку буйной рагатай жывёлы ў Гомельскай вобласцi знiзiлiся на 19 працэнтаў, у Вiцебскай i Гродзенскай — на 18 працэнтаў у кожнай, у Мiнскай — на 15 працэнтаў, у Брэсцкай — на 6 працэнтаў. У Магiлёўскай вобласцi закупкi павялiчылiся на 20 працэнтаў. Гэта адзiны рэгiён у рэспублiцы, дзе закупкi буйной рагатай жывёлы ў асабiстых падворках значна перавышаюць паказчыкi аналагiчнага перыяду мiнулага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?