Крэатыўная група падрыхтоўкі да Чарнобыльскага Шляху, якая працавала з дня стварэньня Аргкамітэту падвяла вынікі працы. «Мы павінны напоўніцу скарыстацца тым, што шэсьце дазволенае, — кажа кіраўнік культурніцкай камісіі Партыі БНФ, сябра Аргкамітэту Чарнобыльскага Шляху Франак Вячорка. — Крэатыўныя задумы мы рэалізавалі ў лінейцы прадукцыі для моладзі зь вядомым Лысым Вожыкам, які стаўся мабілізуючым пэрсанажам гэтага Чарнобыльскага Шляху. Мы выпусьцілі майкі, налепкі й значкі з коміксамі пра Лысага Вожыка.
А для таго, каб максымум візуалізаваць акцыю Чарнобыльскага Шляху, мы падрыхтавалі летакі, расьпіратары, расьцяжкі, сьцяжкі, плякаты, сьвечкі. Калі ўсё гэта ўдасца пранесьці да Акадэміі навук, удзельнікаў шэсьця будзе чакаць прыгожая акцыя».





