Як распавёў адзін з відавочцаў, старое аўто прастаяла на вуліцы Арджанікідзэ (гэта недалёка ад цэнтру горада) некалькі дзён. Нікога чамусьці не турбавала, што ламачына замінае на дарозе. 22 красавіка недзе пад абед на гэтым «Запарожцы» зьявіўся надпіс:»Дыктатура дастала!». Праз 20 хвілінаў пад’ехала міліцэйская машына — і праблема бясьпекі дарожнага руху была вырашана вельмі хутка.





