Салігорская моладзь атрымала станоўчы адказ з Аўтобуснага парку №1 на прапанову грамадзян агучваць прыпынкі ў грамадзкім транспарце на беларускае мове. У лісьце паведамляецца, што аўтапаркам уводзіцца ў практыку агучваньне прыпынкаў па беларуску, інфармацыя на аўтавакзале «Салігорск» даводзіцца да пасажыраў на беларускай мове, а пры замене інфармацыйных таблічак будуць рабіцца адпаведныя зьмены.

Нагадаем, што ў лютым салігорскімі маладафронтаўцамі быў ініцыяваны збор подпісаў пад зваротам з шэрагам патрабаваньняў сярод якіх было патрабаваньне агучваньня прыпынкаў у грамадзкім траспарце па беларуску. Акрамя таго, моладзь патрабавала правесьці гарадзкімі ўладамі шэраг мерапрыемстваў прысьвечаных 125‑годзьдзю з дня нараджэньня Янкі Купалы і Якуба Коласа. Адпаведныя крокі былі прынятыя аддзелам адукацыя Салігорскага райвыканкаму. Толькі адно патрабаваньне маладзёнаў засталося нявыкананым з‑за тэхнічных магчымасьцяў мясцовага тэлеканалу, гэта ток‑шоў па моўным пытаньні.

Як паведамляюць арганізатары, кампанія на гэтам не спыняецца. Заплянаваны яшчэ шэраг іншых мерапрыемстваў па папулярызацыі роднай мовы сярод салігорцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?