Мілер, якому цяпер ужо 48, быў асуджаны у 1981 г. за згвалтаваньне, крадзеж i спробу выкраданьня чалавека. У верасьні 1981 г. на падземным паркінгу ў Чыкага невядомы напаў на 44‑гадовую жанчыну, згвалціў яе і зачыніў у багажніку ейнай машыны. І пасьля пасьпеў уцячы, калі да машыны наблізіліся два супрацоўнікі паркінгу. Яны і дапамаглі паліцыі скласьці фотаробат і пазьней апазналі Мілера. Той увесь час сьцьвярджаў, што ён невіноўны, і даваў паказаньні, што ў той злашчасны вечар глядзеў дома тэлевізар і нікуды не выходзіў. У 2006 г. Мілер выйшаў з турмы — пасьля 25 год адсідкі.

— Хачу ісьці наперад, пачаць новае жыцьцё, пачаць жыць. Я ўдзячны за гэты дзень — сказаў ён, выходзячы пазаўчора з будынку суда, пасьля таго, як быў канчаткова вызвалены ад усіх абвінавачваньняў. Колькі месяцаў таму пазаўрадавая арганізацыя «Innocence Project» схіліла пракуратуру да правядзеньня тэстаў ДНК асуджанага. Для параўнальнага аналізу выкарыстоўвалася сьперма, знойдзеная на вопратцы ахвяры. Вынікі тэстаў выключылі, што Мілер быў віноўнікам злачынства.

Паводле дадзеных арганізацыі «Innocence Project», гісторыя Мілера — адна з двухсот падобных. Ува ўсіх гэтых выпадках асуджаных апраўдалі праведзеныя тэсты ДНК. У суме гэтыя дзьвесьце нявінных асобаў правялі ў турме 2 475 год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?