26 красавіка а дзясятай раніцы ў судзе Маскоўскага раёну Менску пачнецца разгляд скаргі заяўнікаў акцыі «Чарнобыльскі шлях». Яны не задаволеныя дзеяньнямі чыноўнікаў Менгарвыканкаму.

Заяўнікі просяць суд адмяніць рашэньне чыноўнікаў, якія самавольна, без папярэдняга ўзгадненьня з арганізатарамі, зьмянілі маршрут і фармат масавай акцыі.

У заяўцы арганізатары «Чарнобыльскага шляху» плянавалі шэсьце ад плошчы Якуба Коласа да Нацыянальнай бібліятэкі.

Чыноўнікі дазволілі збор каля Акадэміі навук, а шэсьце да капліцы на вуліцы Карастаянавай, што каля плошчы Бангалор.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?