Былая міністарка будаўніцтва Польшчы Барбара Бліда зьдзейсьніла самагубства. Былая дэпутатка Саюзу левых дэмакратычных сілаў застрэлілася падчас вобшуку ў яе доме функцыянэрамі Агенцтва ўнутранай бясьпекі. Вобшук праводзіўся ў рамках сьледзтва. Нягледзячы на спробы выратаваньня жыцьця, жанчына памерла на месцы.
Барбара Бліда была адною з асобаў, якую падазравалі ў хабарніцтве падчас гандлю вугалем у найбуйнейшых польскіх прадпрыемствах. Аднак да гэтага моманту абвінавачаньні не былі вынесеныя.
Фота Sejmu Rzeczypospolitej Polskiej





