Пры таямнічых акалічнасьцях у часе сутычак ад нажавога раненьня загінуў адзін чалавек. У выступах каля помніку савецкім салдатам бралі ўдзел каля 500—1000 людзей, пераважна расейскамоўных.

Пасьля сутычак урад уначы на пятніцу на тэрміновым паседжаньні прыняў рашэньне пра знос помніка савецкім салдатам. Каля 5.00 яно было выкананае. Цяпер «Бронзавы салдат» знаходзіцца пад аховай паліцыі ў невядомым месцы.

Пад вечар у чацьвер каля помніка сабралася некалькі соцень асобаў, пераважна расейскамоўных. Яны спрабавалі прарваць паліцэйскі кардон вакол помніка. Паступова сутычкі распаўсюдзіліся на суседнія кварталы. Былі выбітыя шыбы, зробленыя падпалы. У выніку сутычак пацярпелі 44 чалавекі, адзін памёр у больніцы ад нажавога раненьня. Пакуль няясна, хто яго забіў — паліцыянты не былі ўзброеныя нажамі.

Пляны зносу манумэнта і перанясеньня на вайсковыя могілкі парэшткаў савецкіх салдатаў, якія пад ім пахаваныя, выклікалі рэзкія пратэсты Расеі.

Дэмантаж помніка быў ажыцьцёўлены на падставе закону пра «забароненыя пабудовы», г.зн. тыя, што праслаўляюць 50-гадовую савецкую акупацыю Эстоніі. Прэм’ер Ансіп нават назваў помнік «сымбалем савецкай акупацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?