Памёр Мсьціслаў Растраповіч — самы вядомы з сучасных расейскіх музыкантаў

6 сакавіка музыкант быў выпісаны з маскоўскай клінікі пасьля апэрацыі на печані, але 12 красавіка ён зноў лёг у больніцу.

Вядомы альтыст і дырыжор Юры Башмет назваў Растраповіча «імпэратар струны і смычка».

Адзін з найвядомейшых віялянчэлістаў сьвету, М. Растраповіч быў таксама вялікім дырыжорам і вядомым праваабаронцам.

Мсьціслаў Леапольдавіч Растраповіч нарадзіўся ў 1927 г. у Баку ў сям’і музыкантаў. У 1970‑ыя гады трапіў у няласку і быў вымушаны пакінуць СССР, зьехаўшы за мяжу са сваёй жонкай, опэрнай сьпявачкай Галінай Вішнеўскай і двума дочкамі. У 1978 г. Растраповіча і Вішнеўскую пазбавілі савецкага грамадзянства «за сыстэматычныя акты, што падрываюць прэстыж савецкай дзяржавы».

Рэабілітавалі яго толькі ў 1990 г. указам Міхаіла Гарбачова.

Растраповічу ўдалося прыняць актыўны ўдзел у двух драматычных падезях, што прыявлі да паразы савецкага рэжыму. У 1989 г. ён быў у Бэрліне, калі разьбіралі мур, што дзяліў горад на дзьве часткі. На руінах сьцяны ён граў Баха. У 1991 г. Растраповіч апынуўся ў Маскве падчас жнівеньскага путчу, пайшоў да Белага дому і ўзяў у рукі аўтамат.

***

Сёньня таксама памёр вядомы актор Кірыла Лаўроў. «Такога ўзроўню ў мастацтве дасягаюць найрадзейшыя адзінкі, што асьвятляюць культуру сьвятлом свайго таленту. Іх сыход неаднальляльны», — заявіў экс‑міністар культуры Міхаіл Швыдкой.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?