Услед за нашумелай пастаноўкай «Вянчання» (твор Вітальда Гамбровіча) малады рэжысёр Беларускага тэатра лялек Аляксандр Янушкевіч прадставіў спектакль «Дзяды» паводле паэмы Адама Міцкевіча.
Напярэдадні прэм’еры Аляксандр расказаў пра тое, што заахвоціла яго ўзяцца за «Дзядоў»: «У нашай маладой дзяржаве ідзе пошук нацыянальнай ідэі.
Людзі задаюць сабе розныя пытанні, напрыклад, чаму мы размаўляемІдзе пошук нацыянальнага брэнду, калі жадаеце, пошук нацыянальнага героя.па-расейску і ўвогуле, хто мы.
Спектакль „Дзяды“ — спроба самавызначыцца, хто мы, беларусы. Ці вартыя мы тых ахвяраў (прабачце за пафас), на якія продкі пайшлі дзеля нас.Калі нашы дзяды ўстануць з магіл, прыціснуць нас да сцяны і спытаюць: „А што ты робіш?“ — што мы адкажам? Ці хопіць аргументаў, каб даказаць, што мы пражылі жыццё годна, не распыляючыся на дробязі?
У чалавека ў жыцці могуць быць усе выгоды: кватэра, машына, грошы. Але ці жывы гэты чалавек?»
Спектакль, які і паэма, пачынаецца з абраду Дзядоў у старой капліцы. З’яўляюцца сяляне, яны рытмічна тупаюць нагамі і паўтараюць адзін і той жа рэфрэн:
Цёмна, людзі, глуха, людзі…
Штосьці будзе, штосьці будзе…
Неўзабаве хор робіцца фонам, бо ўвага гледачоў пераключаецца на карцінку, якая ў рэжыме рэальнага часу з дапамогай маленькай
Актор Валерый Зяленскі бярэ дзве пярынкі, прымацоўвае іх да аблупленага яйка — і яйкі робяцца анёламі. Атрымліваецца маленькая імправізаваная батлейка:Простыя рэчы…яйкі-анёлы , кавалак хлеба, які нагадвае чалавечы твар.
…Ды няпростыя словы.
Цяжка ў беларускай паэзіі знайсці больш пранікнёную, шчырую, надрыўную споведзь пра каханне, чым паэтычная споведзь— персанажа, спісанага з самога Міцкевіча. Тут дастаткова слухаць словы героя, прыкрыўшы вочы, і ўбіраць сказанае. На сцэне Густаў з’яўляецца ў жабрацкай вопратцы. Ізноў візуальная «фішкі» ад рэжысёра Янушкевіча і мастака спектакля Таццяны Нерсісян: з дапамогай палкі рукі Густава нязграбна разведзены ўбакі. Глядзіш на яго — і ўзнікаюць супярэчлівыя асацыяцыі ці то з распяццем, ці то з агародным пудзілам.Густава-Конрада
Другая частка спектакля адсылае нас да 1823 года.
Польшча пад уладай Аляксандра I. Цяжкія часы, калі моладзь цкуюць за імкненне зберагчы родную мову і нацыянальную культуру.
Мы бачым кляштар, ператвораны ў турму. Так было ў Міцкевіча. У рэжысёра Янушкевіча атрымалася амаль царства Аіда, замагільны свет.
Па плітах поўзаюць каларадскія жукі, у якіх візуальна раптам чытаецца медны коннік.
Вязні святкуюць Каляды, седзячы на вечках трунаў, п’юць гарэлку. Навагодняя ёлка -пахавальны вянок з кветкамі.
Вязні спяваюць пра тое, як будуць здабываць у Сібіры руду — на сякеру для цара.
Спектакль выдатна загружаны метафарычнымі вобразамі (са звыклых звычайных прадметаў вырастаюць зусім іншыя жыцці, а гэта і ёсць мастацтва).
Рэжысёр спрабуе эксперыментаваць з відэа, спецыяльна адзнятым на Наваградчыне, радзіме Міцкевіча.Акторы жывуць не толькі на сцэне, але і ў відэашэрагу, і часам рэжысёр міксуе гэты відэашэраг з рэальным часам — акторы быццам выходзяць з карцінкі і вяртаюцца ў карцінку зноў.
Варта адзначыць работу кампазітара Аляксандра Літвіноўскага: ён зрабіў універсальную музыку, своеасаблівы мікс мелодый сучасных і тых, што адсылаюць да часоў Міцкевіча.
У канцы дазволю сабе маленькую параду:
калі зберацеся на «Дзядоў», прачытайце (ці перачытайце) тэкст Міцкевіча.Гэта палегчыць успрыняцце таго, што адбываецца на сцэне.





