Мінэканомікі, якое рэгулюе тарыфы на праезд цягнікамі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах, падтрымала прапанову Беларускай чыгункі аб яшчэ адным павышэнні цэнаў на квіткі ў сярэднім на 17% да канца года.
Аб гэтым сёння ў ходзе анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак.

«Узровень тарыфаў застаецца невысокім, у сувязі з чым робяцца гэтыя захады», — удакладніў міністр. У цэлым ён адзначыў, што правядзенне ўзважанай тарыфнай палітыкі з’яўляецца адным з важных напрамкаў работы Беларускай чыгункі ў галіне пасажырскіх перавозак.

Зараз перавозкі пасажыраў у межах краіны, якія маюць важнае сацыяльнае значэнне для насельніцтва, з’яўляюцца стратнымі.
Паводле аператыўных дадзеных БЧ, за 10 месяцаў года страты ад перамяшчэння пасажыраў на цягніках рэгіянальных ліній эканамкласа перавысілі 1,2 млрд рублёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?