Аўтамабіль «Хонда» вылецеў на прыпынак грамадскага транспарту на скрыжаванні Голубева — Дзяржынскага. Момант ДТЗ зняў відэарэгістратар суседняй машыны. На вуліцы было ўжо цёмна, акрамя таго, дарожную абстаноўку ўскладніў мокры асфальт.

На хуткасці кіроўца «Хонды» не справіўся з кіраваннем, легкавік разгарнула і выкінула на прыпынак. У гэты момант там знаходзіліся людзі. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Аляксей Паляшчук, намеснік начальніка ДАІ Маскоўскага раёна:

У сувязі з паніжэннем тэмпературы ў вячэрні час не выключаная магчымасць таго, што на некаторых участках з’яўляецца галалёд, а гэта таксама можа прывесці да негатыўных наступстваў, страты кіравання транспартным сродкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?