Аляксандр Лукашэнка адзначае, што супрацоўніцтва Беларусі з ААТ «Газпром» выйшла на якасна новы ўзровень. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй праўлення ААТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам.

«Я з вялікім задавальненнем адзначаю, што ў нас няма, як гэта было заўсёды раней, такога, што новы год пачынаецца, а ў нас аб’ёмы дзесьці не складаюцца, што мы па цэнах не дамовіліся на прыродны газ. Па-мойму, такіх ўжо ў нас вострых пытанняў сёння не ўзнікае», — заявіў Лукашэнка.

«Наадварот, толькі адны планы на будучыню, і планы вялікія», — пацвердзіў Аляксей Мілер.

Паводле слоў Лукашэнкі, супрацоўніцтва беларускага боку з ААТ «Газпрам» выйшла на новы ўзровень. «Ведаю, што і мы прапрацоўвалі шэраг сумесных праектаў з „Газпрамам“, і вы, магчыма, прапануеце новыя праекты, — сказаў Лукашэнка. — Прынамсі, па тых праектах, якія прапаноўваліся раней, знойдзеныя задавальняюцчыя абодва бакі напрамкі супрацоўніцтва. Мы іх можам абмеркаваць з вамі, але рашэнне знойдзена».

«Мы з вялікім задавальненнем вітаем тое, што „Газпрам“ больш рашуча з вялізнымі інвестыцыямі ідзе ў Беларусь. Мы гэта падтрымліваем, нам гэта выгадна»,

— падкрэсліў Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што гэтае супрацоўніцтва выгадна і «Газпраму».

«Давайце гэтыя праекты абмяркуем і намеціць шляхі нашага далейшага супрацоўніцтва», — прапанаваў ён.

У сваю чаргу Аляксей Мілер падзякаваў за магчымасць у жніўні гэтага года наведаць Белавежскую пушчу і Брэсцкую крэпасць.
«Вельмі моцныя ўражанні на мяне зрабіла Брэсцкая крэпасць, і мы прынялі рашэнне па аднаўленні паўднёва-ўсходняй казармы, капітальным рамонце і размяшчэнні там экспазіцыі. Будзем дапамагаць Брэсцкай крэпасці, фінансаваць, аказваць усялякую дапамогу», — сказаў Аляксей Мілер.
Ён таксама падзяліўся ўражаннямі ад наведвання Белавежскай пушчы:
«У мяне няма слоў — проста прыгожа. Я люблю збіраць грыбы і атрымаў велізарнае задавальненне, бо за паўгадзіны набраў кошык белых». «Пры гэтым прырода проста фантастычная, дзіўная, нейкая асаблівая энергетыка, п’янлівае такое, пахкае паветра. Удыхаеш і атрымліваеш вялікае задавальненне», — дадаў Аляксей Мілер.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?