У Cейме Літвы ў чацвер адбылося галасаванне па кандыдатуры старшыні Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі (ЛСДП) Альгірдаса Буткявічуса ў прэм’еры.

Пасля заканчэння дыскусіі за кандыдатуру Буткявічуса прагаласавалі 90 дэпутатаў, супраць — 40 і 4 устрымаліся.

Першым новага прэм’ер-міністра павіншаваў віцэ-спікер парламента Відас Гедвілас. Праўда, ён заблытаўся і павіншаваў «прэм’ер-міністра Альгірдаса Бразаўскаса».

Буткявічус лаканічна падзякаваў за падтрымку. «Я буду працаваць на карысць усіх жыхароў Літвы», — сказаў новы прэм’ер.

Лідар кансерватараў, цяпер ужо экс-прэм’ер Андрус Кубілюс павіншаваў Буткявічуса і пажадаў яму «простай чалавечай цвёрдасці».

Альгірдас Буткявічус нарадзіўся 19 лістапада 1958 г. у Паежэрай, што ў Шаўляйскім павеце. Атрымаў спецыяльнасць інжынера-эканаміста ў Віленскім тэхнічным універсітэце імя Гедыміна, а ў Віленскім універсітэце — ступень магістра менеджмента фінансаў. Абраніў ступень доктара эканамічных навук.

Яго хобі — спорт і кнігі.

У 2004—2005 гг. Буткявічус быў міністрам фінансаў ва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса. У 2006—2008 гг. працаваў міністрам транспарту і камунікацый.

У 2005 Буткявічус падаў у адстаўку з пасады міністра фінансаў, так як кааліцыйная рада не ўхваліла яго падатковую рэформу. Неафіцыйна гаварылася, што міністр сышоў у адстаўку з-за рознагалоссяў з лідарам Партыі працы Віктарам Успаскіх, які тады быў міністрам эканомікі.

У 2009 г. браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах, заняў 2-е месца, набраўшы 11,8% галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?