Пасля праведзенай праверкі 26 красавіка ў дачыненні да невядомага грамадзяніна распачата справа па ч. 1 арт. 344 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (наўмысныя разбурэнне, знішчэнне або пашкоджанне помнікаў гісторыі і культуры).

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама, невядомы злачынца з 10 па 16 сакавіка на тэрыторыі гісторыка‑культурнага запаведніка «Заслаўе» ў лясным масіве паблізу горада Заслаўе пашкодзіў пяць курганных могільнікаў Х‑ХI стагоддзя, якія з’яўляюцца помнікамі гісторыі і культуры. Праводзіцца расследаванне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?