«Газпрам» выказаў жаданне пабудаваць у Мінску вялікі сучасны шматфункцыянальны офісна-дзелавы комплекс. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта пытанне ў ліку іншых абмяркоўвалася 22 лістапада ў Мінску на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і старшыні праўлення ААТ «Газпрам» Аляксея Мілера.

Комплекс будзе ўключаць у сябе і аб’екты фізкультурна-аздараўленчага плана, і гатэль.

Дасягнута дамоўленасць аб фінансаванні будаўніцтва шматкватэрнага дома для шматдзетных сем’яў. У супрацоўніцтве з Мінгарвыканкамам таксама будзе фінансавацца развязка на праспекце Незалежнасці. «Хацеў бы яшчэ адзначыць і пытанні па аўтавакзале, яго рэканструкцыі. „Газпрам“ гатовы інвеставаць значныя сродкі ў будаўніцтва гэтага комплексу. Я зараз не буду гаварыць аб парадку лічбаў, але ён вельмі вялікі», — сказаў старшыня праўлення «Газпрама».

Нагадаем, гэтай вясной была абнародавана інфармацыя, што беларускі і расійскі бакі рыхтуюцца да падпісання інвестдагавора аб будаўніцтве новага офіса «Газпрама» ў Мінску. У прыватнасці, згодна з сакавіцкім пратаколам «нарады па пытанні заключэння інвестыцыйнага дагавора з ААТ «Белтрансгаз»,

месцам будаўніцтва вышыннага офіса «Газпрама» можа стаць тэрыторыя аўтавакзала «Маскоўскі» — на перасячэнні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава.
Сталічныя ўлады тады пацвердзілі, што такая прапанова ёсць, але рашэнне адносна гэтага не прынята. Пры гэтым мінскія граданачальнікі заявілі, што з горадабудаўнічага пункту гледжання будынак аўтавакзала «Маскоўскі» «размешчаны не вельмі ўдала», а сам аўтавакзал загружаны ў лепшым выпадку на 60 працэнтаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?