Тэатры, опэра, канцэрты, выставы.

Опэра

на сцэне ЦДА

30 (пн) — «Аіда».
3 (чц) — «Іяланта».

Купалаўскі тэатар

27 (пт) — «Маэстра».
28 (сб) — «Вольга».
29 (ндз) — «Дзіўная місіс Сэвідж».
30 (пн) — «Чорная панна Нясьвіжу».
2 (ср) — «Ромул Вялікі».
3 (чц) — «С. В.».

ранішнія спэктаклі

29 (ндз) — «Паўлінка».

малая сцэна

27 (пт) — «Адчыніце кантралёру!».
28 (сб) — «Баляда пра каханьне».
30 (пн) — «Варшаўская мэлёдыя».

Тэатар беларускай драматургіі

27 (пт) — «Адвечная песьня».
28 (сб) — «Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвэй».
28 (сб) — «Нязваны госьць».
29 (ндз) — «Чорны квадрат».
2 (ср), 3 (чц) — «Сталіца Эраўнд».

* * *

Прэзэнтацыя «МОСТу»

28 красавіка ў Доме‑музэі Ваньковічаў (вул.Інтэрнацыянальная, 33а) пройдзе прэзэнтацыя кнігі Цемрыка Велета «МОСТ». Пачатак а 15‑й. Уваход вольны.

***

Космас Івана Міска

Адкрылася пэрсанальная выстава з нагоды 75‑годзьдзя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Івана Міска. Яго скульптуру, графіку і жывапіс можна пабачыць у Мастацкім музэі (вул. Леніна, 20) да 14 траўня.

***

N.R.M.

30 красавіка а 19.30 у «Графіці» (зав.Калініна, 16) адбудзецца акустычны канцэрт N.R.M., перанесены з 3 красавіка. Толькі 50 месцаў. Даведкі: 671‑58‑65.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна